Прыдзвінне ў чарговы раз адсвяткавала Дзень пажылых людзей. Як паведамілі ў Вярхоўскім сельвыканкаме, тут людзей старэйшага пакалення віншавалі ў пятніцу ў СДК аграгарадка Вярхоўе.
Урачысты вечар сумесна рыхтавалі мясцовая ўлада, культработнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. Наладзілі святочны канцэрт. дастаўку ветэранаў да месца падзей і салодкі стол для іх дапамагло арганізаваць ПУП “Свіціна-ВМК”. Галоўнай інтрыгай урачыстасці стала выступленне прадстаўнікоў былых гаспадарак, якія некалі дзейнічалі на тэрыторыі сельсавета (калгасы імя К. Маркса, імя Фрунзе і імя Калініна). Віншаванні землякам даслала кіраўніцтва сельвыканкама, а таксама “Свіціна-ВМК”.