Close
Курс валют: $ 3.1537 | € 3.4578 | ₽100 3.645 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

В Бешенковичском районе открылись ёлочные базары

Як паведамілі ў лясгасе, ужо з панядзелка ў раёне адкрыліся елачныя кірмашы. Набыць зялёную прыгажуню на свой густ можна ў любым лясніцтве.

Як паведамілі ў лясгасе, ужо з панядзелка ў раёне адкрыліся елачныя кірмашы. Набыць зялёную прыгажуню на свой густ
можна ў любым лясніцтве.  


Напрыклад, Бешанковіцкае лясніцтва гатова задаволіць запыты самых запатрабаваных пакупнікоў. Традыцыйна тут штогод рэалізоўваюць да 400 навагодніх елак. Кошт іх вагаецца ў залежнасці ад памеру ад 18 да 72 тысяч рублёў.
   Акрамя таго, лясгас плануе паставіць сваю прадукцыю як у магазіны райпа, так і на рынкі г. Віцебска. У Бешанковічах набыць елку можна ў “Культтаварах” ці ў магазіне “Гаспадарчыя тавары”. Лясніцтва паставіла ў гандлёвую сетку 200 лясных прыгажунь.
  Лесаводы папярэджваюць: куды даражэй елка абыдзецца тым, хто вырашыць самавольна  высекчы яе ў лесе. За гэта на парушальнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам накладваецца штраф у памеры да  50 базавых велічынь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top