Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

В Бешенковичской СШ №2 организовали встречу с известным белоруским писателем Владимиром Орловым и нашим земляком, поэтом Георгием Станкевичем

У СШ №2 райцэнтра шмат робіцца па прапагандзе айчыннай літаратуры. Напрыклад, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Вітольдаўна Мачульская на сваіх уроках не толькі прывівае школьнікам любоў да роднага слова, але і глыбей знаёміць з творчасцю нашых паэтаў-землякоў. Яна рэгулярна праводзіць хвілінкі паэзіі па старонках часопісаў “Полымя” і “Маладосць”, дзе друкуюцца сучасныя аўтары.

Мікола Гусоўскі, Максім Багдановіч,  Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Іван Шамякін… Сёння іх лепшыя літаратурныя традыцыі працягваюць сучасныя пісьменнікі і паэты. 
   У СШ №2 райцэнтра шмат робіцца па прапагандзе айчыннай літаратуры. Напрыклад, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Вітольдаўна Мачульская на сваіх уроках не толькі прывівае школьнікам любоў да роднага слова, але і глыбей знаёміць з творчасцю нашых паэтаў-землякоў. Яна рэгулярна праводзіць хвілінкі паэзіі па старонках часопісаў “Полымя” і “Маладосць”, дзе друкуюцца сучасныя аўтары.


А Ў межах заняткаў гуртка “Спадчына”, якім у школе кіруе І. В. Мачульская, старшакласнікі знаёмяцца з творчасцю нашых  землякоў. Для іх былі арганізаваны сустрэчы з паэтамі Бешанковіччыны Уладзімірам Асокіным і Наталляй Бондар. А нядаўна ў госці да іх завіталі вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў і наш зямляк, паэт Георгій Станкевіч.
   Сустрэча пачалася са знаёмства школьнікаў з творчасцю Георгія Мікалаевіча. Ён апавядаў пра свой жыццёвы і творчы шлях, прэзентаваў зборнік вершаў “Мая зорка” і выканаў пад гітару некалькі твораў,  пакладзеных ім на музыку.
    Цікавай для вучняў і настаўнікаў, якія прыйшлі на гэтую сустрэчу, была і асоба Уладзіміра Арлова. Нарадзіўся ён у Полацку ў сям’і інтэлігентаў, бацька быў пракурорам, а маці выкладала гісторыю. Напэўна, гэта і вызначыла далейшы лёс Уладзіміра Аляксеевіча.  Пасля заканчэння гістарычнага факультэта БДУ Арлоў працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
   Эпіграфам да размовы з маладым пакаленнем пісьменнік абраў свой верш  “Спроба завершанага жыццяпісу”, якім адкрываецца адна з апошніх яго кніг “Паром праз Ля-Манш”. Ён шмат апавядаў пра сваё жыцце і творчасць, уплыў на якую аказала знаёмства з творамі Уладзіміра Караткевіча.
   Дэбютны празаічны зборнік “Добры дзень, мая Шыпшына” У. А. Арлоў выдаў у 1986-м годзе, пасля чаго выйшлі яшчэ 30 кніг прозы, гістарычных нарысаў, эсэ і паэзіі, у тым ліку “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Адкуль наш род”, “Ордэн Белай Мышы”, “Час чумы”, “Каханак яе  вялікасці”, “Сланы Ганібала”, “Адкусі галаву вароне”, “Фаўна сноў”, “Краіна Беларусь”.  Некаторыя з іх былі адзначаны прэміямі і ўзнагародамі, самымі дарагімі з іх Уладзімір Аляксеевіч лічыць медаль Францыска Скарыны, якую атрымаў на самым пачатку дзевяностых гадоў, а таксама выдавецкую прэмію імя Уладзіміра Караткевіча і прэмію імя Францыска Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра.
   На пачатку 1990-х гадоў кінастудыя “Летапіс” зняла паводле сцэнарыяў У. А. Арлова навукова-папулярныя фільмы “Еўфрасіння Полацкая”, “Сімяон Полацкі”, “Полацкія лабірынты”. Пад назваю “Рандэву” было экранізавана адно з любімых гістарычных апавяданняў аўтара “Рандэву на манеўрах”.
   Шмат яшчэ якія старонкі свайго жыцця адкрыў школьнікам вядомы пісьменнік. Ён ахвотна адказаў на пытанні, якія ўзніклі ў вучняў у ходзе гутаркі, і перадаў у дар школьнай бібліятэцы некалькі сваіх выданняў. А на развітанне абодва аўтары У. А. Арлоў і Г. М. Станкевіч шчодра раздавалі свае аўтографы старшакласнікам і настаўнікам на добры ўспамін аб гэтай сустрэчы.
  На здымку: У. А. Арлоў, Г. М. Станкевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top