Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

В Бешенковичском районе проходит мониторинг объектов торговли, питания и придорожного сервиса

Аб’екты гандлю, харчавання і прыдарожнага сэрвісу   ўзяты пад сістэмны маніторынг санітарнай службай. Адпаведная пастанова на гэты конт падпісана намеснікам Міністра аховы здароўя – Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь А. В. Арнаўтавым 6 студзеня бягучага года.

Аб’екты гандлю, харчавання і прыдарожнага сэрвісу   ўзяты пад сістэмны маніторынг санітарнай службай. Адпаведная пастанова на гэты конт падпісана намеснікам Міністра аховы здароўя – Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь А. В. Арнаўтавым 6 студзеня бягучага года. 


 — Навядзенне парадку на аб’ектах гандлю, харчавання і прыдарожнага сэрвісу патрабуе пастаяннага кантролю, — расказвае галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Ніна Аляксандраўна Карпушэнка. – А раней спецыялісты санітарнай службы маглі прыйсці сюды з праверкай толькі ў адпаведнасці з каардынацыйным планам, раз у год. Зразумела, нашага прыходу чакалі, рыхтавалі аб’екты. Цяпер маніторынг будзе праводзіцца пастаянна, што дазволіць прывесці аб’екты гандлю і грамадскага харчавання ў належны санітарны стан.
  Гэта пацвердзілі і першыя праверкі. У студзені спецыялісты санітарнай службы раёна пабывалі ў магазінах “Акіян”, “Кумпячок”, “Кулінарыя”, “Каравай”, “На Маладзёжнай”, “Гаспадар” і іншых. І ўсюды былі выяўлены парушэнні, вынесены пастановы аб накладанні на вінаватых адміністрацыйных спагнанняў. Размер штрафаў за парушэнне правілаў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства – ад 2 да 50 базавых велічынь. Самае распаўсюджанае сярод іх – парушэнне тэрмінаў рэалізацыі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў.
  Як зазначыла Н. А. Карпушэнка, для актывізацыі і павышэння эфектыўнасці выканання санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, забеспячэння больш дзейснага кантролю за работай гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання і прыдарожнага сэрвісу, санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва разам са спецыялістамі РЦГЭ маніторынг будуць праводзіць і спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама, райспажыўсаюза, рэдакцыі, іншых раённых службаў. Склад камісіі ўжо вызначаны. “Зара” будзе знаёміць сваіх чытачоў з яе работай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top