Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

В Бешенковичском районе изучаются условия проживания ветеранов

На Прыдзвінні на кантролі трымаюцца пытанні падтрымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і адзінокіх састарэлых грамадзян, пра іх клапоцяцца органы сацыяльнай абароны.<BR>  Зараз, напрыклад, з мэтай вывучэння ўмоў пражывання гэтай катэгорыі насельніцтва арганізаваны надомныя абыходы грамадзян. Курыруе гэтую работу ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

На Прыдзвінні на кантролі трымаюцца пытанні падтрымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і адзінокіх састарэлых грамадзян, пра іх клапоцяцца органы сацыяльнай абароны.
  Зараз, напрыклад, з мэтай вывучэння ўмоў пражывання гэтай катэгорыі насельніцтва арганізаваны надомныя абыходы грамадзян. Курыруе гэтую работу ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. У раёне сёння пражываюць каля 70 ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, налічваецца каля 240 адзінокіх састарэлых. На мінулым тыдні сацыяльная служба вяла работу ў свячанскай і бачэйкаўскай зонах.
  Па словах начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Уладзіміра Рыгоравіча Кухто, аналізуюцца як у цэлым умовы пражывання людзей старэйшага пакалення, так і стан пячнога ацяплення, электраправодкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top