Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

В Бешенковичском детском социальном приюте прошло собрание с родителями воспитанников

“Выхаванне дзяцей – Грамадзянскi абавязак бацькоў”. Такую тэму для чарговага сходу і прафілактычнай работы з гора-бацькамі абралі ў дзіцячым сацыяльным  прытулку. Зараз тут  знаходзяцца 9 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Кожны з іх па-свойму любіць сваіх бацькоў і марыць жыць з імі пад адным дахам. Ці спраўдзяцца надзеі дзяцей? Гэта залежыць ад іх матуль і тат, з якімі вядуць работу не толькі спецыялісты прытулка, але і ўсе зацікаўленыя службы.

“Выхаванне дзяцей – Грамадзянскi абавязак бацькоў”. Такую тэму для чарговага сходу і прафілактычнай работы з гора-бацькамі абралі ў дзіцячым сацыяльным  прытулку. Зараз тут  знаходзяцца 9 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Кожны з іх па-свойму любіць сваіх бацькоў і марыць жыць з імі пад адным дахам. Ці спраўдзяцца надзеі дзяцей? Гэта залежыць ад іх матуль і тат, з якімі вядуць работу не толькі спецыялісты прытулка, але і ўсе зацікаўленыя службы.


Пачаўся сход з відэапрэзентацыі пра жыццё і выхаванне дзяцей у сацыяльным прытулку. З экрана малыя звярталіся да сваіх бацькоў. Іх словы нікога не  пакінулі абыякавымі. Да абавязаных асоб звярнуўся намеснік пракурора раёна Чэслаў Іванавіч Максімовіч. Ён нагадаў пра тое, што 5 гадоў таму назад у Беларусі пачаў рэалізоўвацца Дэкрэт №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, спыніўся на механізме выканання дакумента, прыводзіў прыклады з судовай практыкі, засяродзіў увагу на спагнанні з нядбайных бацькоў сродкаў на ўтрыманне дзяцей.
   Сярод станоўчых зрухаў у барацьбе з сацыяльным сіроцтвам Чэслаў Іванавіч адзначыў тэндэнцыю зніжэння колькасці грамадзянскіх спраў аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Калі ў канцы 1990-х гадоў такая мера штогод прымалася ў адносінах 10-12 сем’яў, 15-17 непаўналетніх заставаліся без бацькоўскай апекі, то за 2011 год у судзе разгледжаны толькі 2 такія справы.
   Але дзіцячы сацыяльны прытулак з моманту яго адкрыцця ў Бешанковічах яшчэ ні аднаго дня не пуставаў, таму пытанне барацьбы з алкагалізацыяй насельніцтва і нядобранадзейнасцю ў сем’ях па-ранейшаму застаецца актуальным. Пра гэта гаварыў і начальнік РАУС Алег Рыгоравіч Новік. Яго, як чалавека, у першую чаргу непакоіць пытанне: як могуць бацькі абмяняць дзіця на шклянку гарэлкі і дапусціць, каб клопат пра дабрабыт малых бралі на сябе чужыя людзі?
   — Асноўная прычына адабрання дзяцей у нядбайных матуль і тат – злоўжыванне спіртнымі напоямі, — падкрэсліў начальнік РАУС. – Летась мы накіравалі на лячэнне ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі 27 чалавек. Сёлета – ужо 4 жыхары раёна. Калі вы не можаце самі справіцца са сваёй бядой, дапамогу акажа ўрач-нарколаг. У райбальніцы можна прайсці кадзіроўку, а нядаўна тут адкрылі тры ложка-месцы для людзей, якія пакутуюць на алкагалізм і не супраць вярнуцца да нармальнага ладу жыцця.     
   Паварот дарогі  – гэта яшчэ не яе канец, у любы момант  можна вярнуцца і стаць лепшым бацькам і сябрам для свайго дзіцяці. Менавіта гэту думку да дарослых людзей імкнуліся данесці ў сваіх выступленнях намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Анжэла Анатольеўна Буйлова, галоўны спецыяліст сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі райвыканкама Алена Леанідаўна Сафонава, кансультант суда раёна Наталля Васільеўна Півульская. У кожнай з іх знайшліся словы, якія краналі за душу, ад якіх на вачах наварочваліся слёзы.
   Хочацца спадзявацца, што гэтая размова змагла растапіць лёд у сэрцах бацькоў, чые дзеці знаходзяцца ў прытулку. Тым больш, што ўпершыню для ўдзелу ў размове педагогі запрасілі на сустрэчу ксёндза Славаміра Самковіча, пробашча парафіі святых Пятра і Паўла ў Бешанковічах. І яго слова, звернутае да бацькоў, бярэ арыенцір на шчаслівае дзяцінства.
  На здымках: размова пра набалелае.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top