Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Рождаемость в Бешенковичском районе пошла на спад

Сітуацыя на дэмаграфічнай карце раёна цікавіць, напэўна, кожнага з нас, бо па дадзеных аддзела ЗАГС райвыканкама можна пралічыць перспектывы развіцця рэгіёна. На жаль, сёлета яны не вельмі радуюць.<BR>   Як паведаміла начальнік аддзела Вікторыя Валер’еўна Ермалаева, за 7 месяцаў года ў раёне зарэгістравалі 45 шлюбаў, з іх 25 – у Бешанковічах і 20 – на вёсцы. Трэба адзначыць, што летась на 19 вяселляў згулялі больш.

Сітуацыя на дэмаграфічнай карце раёна цікавіць, напэўна, кожнага з нас, бо па дадзеных аддзела ЗАГС райвыканкама можна пралічыць перспектывы развіцця рэгіёна. На жаль, сёлета яны не вельмі радуюць.
   Як паведаміла начальнік аддзела Вікторыя Валер’еўна Ермалаева, за 7 месяцаў года ў раёне зарэгістравалі 45 шлюбаў, з іх 25 – у Бешанковічах і 20 – на вёсцы. Трэба адзначыць, што летась на 19 вяселляў згулялі больш. Вышэйшай была ў 2011 годзе і нараджальнасць. Тады за 7 месяцаў былі выдадзены 90 пасведчанняў аб нараджэнні, сёлета толькі 63. Прычым, па-ранейшаму, захоўваецца тэндэнцыя, калі палова немаўлят – гэта жыхары райцэнтра, а другая – сельскай мясцовасці.
   А вось памерлых сёлета ў параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года больш. З жыцця пайшлі 211 прыдзвінцаў, у тым ліку 77 жыхароў Бешанковічаў. Летась за 7 месяцаў памерлі 202 чалавекі, 61 з іх пражываў у райцэнтры.
  Відавочна, што для ўтрымання балансу на дэмаграфічнай карце раёна трэба працаваць над павелічэннем працягласці жыцця і прапагандаваць інстытут сям’і для павышэння ўзроўню нараджальнасці.
 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top