Будаўнічы комплекс краіны развіваецца актыўна. Лік новабудоўляў множыцца і ў нас у райцэнтры. У мікрараёне вуліц Маладзёжная і Урыцкага за тры гады вырас
практычна новы мікрараён са шматпавярховых жыллёва-будаўнічых кааператываў. Дзякуючы актыўнай забудове, палепшыць свае жыллёвыя ўмовы змаглі 240 сем’яў. Гэтай восенню навасёлаў стане яшчэ больш. Будаўніцтва чарговага жыллёвага кааператыва на 60 кватэр ужо на завяршэнні, аб’ект рыхтуецца да здачы. Дом падключылі да цеплавых сетак. Вядуцца ўнутраныя аддзелачныя работы: сцеліцца падлога, устанаўліваюцца дзверы, клеюцца шпалеры, ідзе шкленне балконаў. На чарзе – пытанні добраўпарадкавання, вырашаць іх “Бешанковіцкая ПМК-41” – асноўны забудоўшчык – будзе з дапамогай ДРБУ-146 г. Сянно.
Дарэчы, узводзіць жыллё нашым будаўнікам дапамагаюць падрадныя арганізацыі. Напрыклад, на аб’екце былі задзейнічаны спецыялісты з “Наваполацксантэхмантажа”, абуладкаванне электрыкі ўзяло на сябе Віцебскае прадпрыемства “Элсан”, аддзелку кватэр вядзе ПМК-24 г. Віцебска.
На здымку: ЖБК-12 рыхтуецца да здачы.