Шчодрымі воплескамі сустракалі ў РДК артыстаў украінскага цырка “Фартуна”, якія ў ходзе гастроляў далі ў райцэнтры два прадстаўленні. На сустрэчу з цыркавымі артыстамі сабралася дзятва не толькі з гарпасёлка, але і з Бачэйкава, Вярхоўя.
Дзеці – самыя ўдзячныя гледачы, іх эмоцыі непадробныя, свае пачуцці яны выказвалі адкрыта, шчыра дарылі цыркачам усмешкі і апладысменты. Асабліва запомніліся гледачам клоўны з дуэта “Ералаш”, якія гарэзнічалі разам з дзецьмі.
У праграме былі выступленні жанглёраў і акрабатаў, артысты дэманстравалі сілу і спрыт, пластыку і грацыю, паказалі вогненнае шоу, здзівілі нумарамі з удзелам жывёл і птушак.