Энергетыкі, дарожнікі, леснікі на час жніва сталі хлебаробамі. Для забеспячэння эфектыўнай і бесперапыннай работы на палеткі гаспадарак раёна выйшлі больш за тры сотні механізатараў, з іх каля чатырох дзесяткаў – гэта дадатковыя рэсурсы.
Па рашэнні райвыканкама «Нізгалаву» дапамогу аказваюць Ульскае лясніцтва, РАНС і «Бешанковіцкі камунальнік», «Астроўну» – Астровенскае лясніцтва, «Плісам-Агра» – «Бешанковіцкі камунальнік».
Шэфамі «Палітаддзельца-Агра» сталі «Бешанковіцкая ПМК-41», ДРБУ-52, аддзел ідеалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У «АграВітВін» камандзіраваны прадстаўнікі «Бешанковіцкай ПМК-41» і «Белкатламаша», у «Свіціна-ВМК» – камунальная служба раёна і «Белкатламаш».
ПСУП «ААБ Наватар» прыняў дапамогу Віцебскага прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак, ААТ «Віцебскдрэў» і «Бешанковіцкага камунальніка». У «Бачэйкаве-Агра» «прапісаліся» ДРБУ-52, ААТ «Віцебскдрэў», прадпрыемства меліярацыйных сістэм і КБА.
На ўмацаванне машынна-трактарнага парку вёскі накіраваны больш за 20 адзінак тэхнікі, а таксама па неабходнасці дапамогу аказваюць брыгады зваршчыкаў і слесараў з райгаза і камунальнай службы.