Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

В Бешенковичском районе зарегистрированы кандидаты в депутаты местных Советов депутатов

Завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання. На Бешанковіччыне за месца ў раённым Савеце дэпутатаў працягнуць змагацца 36 кандыдатаў у дэпутаты.

Завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання. Па рэспубліцы на 18 тысяч 816 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць 22 тысячы 784 чалавекі, вылучаныя палітычнымі партыямі, працоўнымі калектывамі, а таксама шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Сярэдні конкурс на выбарчую акругу складае 1,2. Найбольшая колькасць прэтэндэнтаў на месца – у Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, тут конкурс дасягнуў 4,7.


 На Бешанковіччыне за месца ў раённым Савеце дэпутатаў працягнуць змагацца 36 кандыдатаў у дэпутаты, менавіта столькі кандыдатур прайшло рэгістрацыю ў раённай выбарчай камісіі па выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання. На дэпутацкі мандат абласнога ўзроўню ад Бешанковіцкай выбарчай акругі прэтэндуюць 3 чалавекі. З моманту рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў краіне стартавала перадвыбарная агітацыя. Яна прадоўжыцца да 22 сакавіка ўключна. Кандыдаты ў дэпутаты маюць права на выступленне па раённым радыё. Кожнаму з іх выдзелена па 3 хвіліны эфірнага часу. Акрамя таго, прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты атрымалі магчымасць ствараць выбарчыя фонды для фінансавання расходаў па перадвыбарнай агітацыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top