Close
Курс валют: $ 3.1293 | € 3.438 | ₽100 3.6642 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cнебольшой снег

Участковые комиссии вышли на дежурства

Агітацыйная кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання ў самым разгары. Прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты сустракаюцца з выбаршчыкамі. У мэтах дадатковага фінансавання сваёй агітацыйнай кампаніі ім упершыню дадзена права ствараць і выкарыстоўваць спецыяльныя выбарчыя фонды. У Бешанковіцкім раёне пакуль ніхто не скарыстаўся такой магчымасцю.<BR>     Тым часам участкі для галасавання рыхтуюцца да сустрэчы з выбаршчыкамі.

Агітацыйная кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання ў самым разгары. Прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты сустракаюцца з выбаршчыкамі. У мэтах дадатковага фінансавання сваёй агітацыйнай кампаніі ім упершыню дадзена права ствараць і выкарыстоўваць спецыяльныя выбарчыя фонды. У Бешанковіцкім раёне пакуль ніхто не скарыстаўся такой магчымасцю.
     Тым часам участкі для галасавання рыхтуюцца да сустрэчы з выбаршчыкамі. Яны будуць аснашчаны агульнымі плакатамі і неабходнымі інфармацыйнымі матэрыяламі. З 10 сакавіка члены ўчастковых выбарчых камісій выйшлі на дзяжурствы. Яны будуць працаваць у буднія дні з 16 да 18 гадзін, у суботу – з 12 да 14 гадзін. 18 сакавіка пачнецца датэрміновае галасаванне.
     Яшчэ адным новаўвядзеннем сёлетняй выбарчай кампаніі стане тое, што разам з запрашэннем прыйсці на выбары выбаршчыкі атрымаюць інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў па сваёй выбарчай акрузе з разліку 1 пакет дакументаў на сям’ю.
     Нагадаем, што на выбарах 23 сакавіка выбаршчыкам Віцебскай вобласці давядзецца вызначыць уладальнікаў 3218 дэпутацкіх мандатаў і сфарміраваць абласны, 21 раённы, 5 гарадскіх Саветаў у гарадах абласнога і раённага падпарадкавання, 197 сельскіх і пасялковых Саветаў.
 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top