Close
Курс валют: $ 3.1293 | € 3.438 | ₽100 3.6642 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cпасмурно

Споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння ветэрана сельскагаспадарчай вытворчасці раёна Анатоля Іванавіча Манько

Xоць і нарадзіўся юбіляр у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці, усё свядомае жыццё Анатоля Іванавіча, а менавіта з 1960 года, звязана з нашым раёнам. На Бешанковіччыну ён перабраўся пасля заканчэння Гарадоцкага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі. <P>

Xоць і нарадзіўся юбіляр у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці, усё свядомае жыццё Анатоля Іванавіча, а менавіта з 1960 года, звязана з нашым раёнам. На Бешанковіччыну ён перабраўся пасля заканчэння Гарадоцкага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі.


Розныя былі пасады ў сённяшняга юбіляра, але нязменнымі заставаліся яго добрасумленныя і шчырыя адносіны да даручанага ўчастка работы. За гэта і паважалі Манько ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.


Павіншаваць Анатоля Іванавіча (на здымку другі злева) з юбілеем завіталі калегі па ўпраўленню райсельгасхарчу Ф. М. Артамонаў, В. В. Дзеравяшкін, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу А. М. Семяніда. Пажадалі здароўя, дабрабыту і шчасця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top