Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cнебольшой снег

Дарожная служба ў Бешанковіцкім раёне да зімы гатова

Снегу пакуль няма. Але ён можа з'явіцца на дарогах у любы момант і ў вялікай колькасці. Ці гатова наша дарожная служба пры першай неабходнасці выйсці на расчыстку нашых дарог, каб не выбіць з графіку рух рэйсавых аўтобусаў, аўталавак, "хуткай дапамогі", газавікоў?<P>

Снегу пакуль няма. Але ён можа з’явіцца на дарогах у любы момант і ў вялікай колькасці. Ці гатова наша дарожная служба пры першай неабходнасці выйсці на расчыстку нашых дарог, каб не выбіць з графіку рух рэйсавых аўтобусаў, аўталавак, «хуткай дапамогі», газавікоў?


Гатова. У ДРБУ-110 загадзя складзены графікі дзяжурстваў дыспетчараў, адказных на выхадныя дні з ліку адміністрацыі філіяла, вадзіцеляў з аўтамашынамі на выпадак падвозкі механізатараў з аддаленых месцаў.


Пры першай неабходнасці ў барацьбу са снегам могуць уступіць 12 транспартных адзінак тэхнікі: 3 аўтагрэйдэры, 2 бульдозеры, 2 пагрузчыкі франтальныя, 4 трактары «МТЗ-80» і адзін «МТЗ-1221».


Акрамя гэтага, ёсць 3 раскідвальнікі пясчана-салянай сумесі на базе аўтамабіля «МАЗ-5551», 2 снегаачышчальнікі.


Гэтыя і іншыя мерапрыемствы, распрацаваныя дарожнікамі на выпадак буйства стыхіі, дапамогуць трактарыстам і вадзіцелям з гонарам выйсці са становішча і забяспечыць тым самым свабодны рух на шашы і грунтовых дарогах раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top