Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

У рацэ Заходняя Дзвіна ў Бешанковічах ледзь не патануў чалавек

Той суботні вечар, 13 снежня, жыхару Стрэлкі М. запомніцца надоўга…<P> Ён спяшаўcя на працу. Пры пераходзе Заходняй Дзвіны тонкі лёд нечакана праваліўся, і М. апынуўся ў ледзяной вадзе. Стаў клікаць на дапамогу, чапляючыся за лёд. На яго шчасце крык аб дапамозе пачулі Мікалай Гаранін і Сяргей Дрозд. Яны тут жа знайшлі паблізу доўгі шэст і працягнулі яго пацярпеламу. Але выцягнуць М. з вады на паверхню ніяк не ўдавалася – лёд ламаўся. Праўда, выратавальнікі і патануць не далі чалавеку, паколькі той мёртвай хваткай трымаўся за жардзіну.<P>

Той суботні вечар, 13 снежня, жыхару Стрэлкі М. запомніцца надоўга…


Ён спяшаўcя на працу. Пры пераходзе Заходняй Дзвіны тонкі лёд нечакана праваліўся, і М. апынуўся ў ледзяной вадзе. Стаў клікаць на дапамогу, чапляючыся за лёд. На яго шчасце крык аб дапамозе пачулі Мікалай Гаранін і Сяргей Дрозд. Яны тут жа знайшлі паблізу доўгі шэст і працягнулі яго пацярпеламу. Але выцягнуць М. з вады на паверхню ніяк не ўдавалася – лёд ламаўся. Праўда, выратавальнікі і патануць не далі чалавеку, паколькі той мёртвай хваткай трымаўся за жардзіну.


Званок дзяжурнаму раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў у 18.54 ад Д. Г. Лейчанкі. У 18.58 выратавальнікі былі ўжо на месцы здарэння.


— Сваімі аператыўнымі дзеяннямі камандзір аддзялення РАНС Сяргей Уладзіміравіч Скрыпкін і баец Міхаіл Мікалаевіч Цапота дапамаглі М. шчасліва выбрацца з халоднай вады, — паведаміў рэдакцыі начальнік раённай арганізацыі выратавання на вадзе Сулейман Садыкавіч Садыкаў. – Выказваю ўсім выратавальнікам шчырую падзяку і яшчэ раз нагадваю жыхарам: будзьце вельмі ўважлівымі пры выхадзе на лёд, захоўвайце ўсе меры перасцярогі, паколькі ў цяжкую хвіліну паблізу можа не аказацца добразычлівых, гатовых пры любых абставінах прыйсці на дапамогу людзей.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top