Вялікая адказнасць ляжыць на службе сацыяльнай абароны насельніцтва нашага раёна – быць на варце інтарэсаў землякоў. Адметна, што яе прадстаўнікі гэта і робяць з поўным усведамленнем таго, што яны дапамагаюць пажылым і нямоглым людзям Прыдзвіння. Дастаўляюць прадукты харчавання, даглядаюць па месцы жыхарства, дапамагаюць у апрацоўцы прысядзібных участкаў і яшчэ шмат чаго робяць, каб жыццё старога, хворага або інваліда было больш змястоўным і як мага больш цікавым, насычаным.
Людзі сталага ўзросту шчыра ўдзячны сацыяльным работнікам за клопат і ўвагу да іх.
Паўсядзённая работа прадстаўнікоў сацыяльнай службы раёна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі і кіраўніцтва вобласці, раёна, непасрэднага кіраўніцтва сферы аказання дапамогі. Сведчаннем таго з’яўляюцца граматы, падзякі напярэдадні прафесійнага свята, якое адзначалася 5 студзеня.
Спачатку яе ветэранаў Н. Е. Цынгалёву, М. Ф. Дамарацкую, Г. М. Кавалёнак, В. Я. Буйлову, З. М. Дамарацкую і Л. С. Дзяцел запрасілі на «салодкі стол». Тут завязалася цікавая гаворка з успамінамі, якая доўжылася дзве гадзіны. А потым урачыстае пасяджэнне адбылося у РЦК.
Тут віншаванні ад начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама У. Р. Кухто і дырэктара ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна» Т. Г. Камінскай прымалі не толькі ветэраны, але і сённяшнія прадстаўнікі сацыяльнай службы. У прыватнасці, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне П. П. Ціханенка быў узнагароджаны Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Кіраўніцтвам камітэта была аб’яўлена Падзяка галоўнаму спецыялісту аддзела пенсій і дапамог Т. П. Захарэнка, галоўнаму спецыялісту аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін Л. А. Міхайлавай, сацыяльным работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму С. А. Вялічка, М. М. Дыбаль, Г. Ф. Раманчук.
Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта адзначана сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму А. В. Шыдлоўская. Падзяку старшыні райвыканкама Л. К. Пянькоўскага атрымала сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Н. І. Рошчына. За шматгадовую эфектыўную работу па рэалізацыі сацыяльнай палітыкі і ў сувязі з прафесійным святам Падзяка дырэктара ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна» аб’яўлена сацыяльным работнікам Р. В. Кудзянавай, С. І. Чаўтаевай, Т. Г. Маціеўскай, В. М. Брыцік, К. У. Сіманенка, І. І. Акуневіч, В. С. Скрабло.
Потым удзельнікам свята была прадстаўлена цікавая музычна-мастацкая праграма.