З мэтай выканання «Праграмы развіцця малочнай галіны Віцебскай вобласці на 2012–2015 гады», зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дасягнення максімальнай прадукцыйнасці дойнага пагалоўя, павелічэння таварнасці малака, у канцы красавіка 2015 года ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама выдала загад №23 «Аб пераводзе жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне і задачах па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі».
Ён прадугледжвае, у першую чаргу, забеспячэнне з боку аддзела жывёлагадоўлі райсельгасхарчу кантролю за выкананнем заданняў кожнай сельскагаспадарчай арганізацыяй Прыдзвіння па павелічэнні колькасці пагалоўя жывёлы, вытворчасці прадукцыі з улікам атрыманага недабору малочнай прадукцыі ў стойлавы перыяд, а таксама прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы і асемянення матачнага пагалоўя ў летні перыяд.
Для гэтага неабходна арганізаваць работу тэхналагічных груп райсельгасхарчу, племянной і ветэрынарных службаў раёна па аператыўнаму кантролю і аказанні практычнай дапамогі ў арганізацыі пераводу жывёлы на пашу. А гэта, у сваю чаргу, запатрабуе завяршэння падрыхтоўкі і неабходнага рамонту перасоўных даільных установак, станкоў для штучнага асемянення матачнага пагалоўя, сродкаў водапаення, домікаў для пастухоў, а таксама забеспячэння работнікаў жывёлагадоўлі спецадзеннем і інвентаром, наяўнасці неабходнай колькасці мінеральных падкормак.
Спатрэбяцца таксама і іншыя мерапрыемствы. У прыватнасці, арганізацыя абследавання буйной рагатай жывёлы на наяўнасць захворвання падскураным аваднём і ўсяго маладняку, які будзе выпасацца на пашы і ўтрымлівацца ў летніх лагерах. Усю жывёлу з прафілактычнай мэтай трэба будзе апрацаваць супраць целязіёзу.
Спатрэбіцца таксама і правядзенне на базе аднаго з сельгаспрадпрыемстваў вучобы-семінара па арганізацыі работы па тэхналогіі кругласутачнай пасьбы жывёлы, схемы выкарыстання пашаў, у тым ліку і парцыённага страўлівання загону, ажыццяўлення пастаяннага кантролю за рацыянальным выкарыстаннем пашавых угоддзяў.
– На сёлетнім летне-пашавым утрыманні грамадскага пагалоўя, якое плануецца пачаць з 2 мая, – расказвае галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Т. В. Акулёнак, – у сельгаспрадпрыемствах будуць знаходзіцца 24 гурты кароў (4100 галоў) і 12 гуртоў цялушак (3100 галоў). Да 10 мая 2015 года буйную рагатую жывёлу неабходна перавесці на кругласутачную пасьбу з адводам неабходных плошчаў.
Загадам райсельгасхарчу прадугледжана забеспячэнне ў сельгаспрадпрыемствах дадатковай падкормкі дойнага статка травянымі сумесямі і канцэнтратамі з мэтай захавання прадукцыйнасці кароў, прыняцця неабходных мер па павышэнні таварнасці малака да ўзроўню 90 працэнтаў, арганізаваўшы яго трохразовы вываз на прыёмны пункт, а таксама завяршэнне падрыхтоўкі летніх лагераў і выгулаў для ўтрымання маладняку з абавязковай наяўнасцю павецяў для жывёлы.
У тэрмін да 10 мая 2015 года патрабуецца пабудаваць летні лагер для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы ў ДП «ПалітаддзелецАгра».
Загадам райсельгасхарчу прадугледжаны таксама і іншыя мерапрыемствы для зладжанага і эфектыўнага правядзення летне-пашавага ўтрымання грамадскага пагалоўя.
У мэтах аказання практычнай дапамогі ў пераводзе жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне, адпрацоўкі эфектыўных метадаў яе ўтрымання, кармлення і арганізацыі асемянення, за гаспадаркамі замацаваны спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу і яго падведамасных арганізацый.