Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cясно

Прэзідэнт прагназуе паляпшэнне сітуацыі ў 2016 годзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка у канцы жніўня зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне" і азнаёміўся з тым, як выканана яго даручэнне па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта развіцця . <P>

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка у канцы жніўня зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» і азнаёміўся з тым, як выканана яго даручэнне па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта развіцця і тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемства, фінансава-эканамічнымі вынікамі яго работы, тэхналагічным працэсам вытворчасці баваўняных тканін. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з працоўным калектывам аб’яднання.


СІТУАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ Ў 2016 ГОДЗЕПАЧНЕ ПАЛЯПШАЦЦА


«Нам трэба прайсці гэты год нармальна. Паглядзім, што будзе ў канцы года», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Упэўнены, у наступным годзе мы пачнём выкарабквацца з гэтага становішча, хоць мы не абваліліся так, як іншыя», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ў краіне ёсць праблемы, аднак няма абвалу.


«Вы бачыце, наш бліжэйшы партнёр – Казахстан, па-мойму, ужо трэці раз за апошнія два гады абваліў, разава дэвальваваў сваю валюту. І гэта краіна, якая сядзіць на карысных выкапнях. Вы бачыце, што адбываецца ў Расіі: за апошнія два гады тры разы абвалілася валюта і, здавалася б, канца краю няма, але пайшла нейкая стабілізацыя», – сказаў кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што цяперашняя сітуацыя пераадольная, «так увесь час не будзе».


УВАГУ ЗНІЖЭННЮ САБЕКОШТУ І ПАВЕЛІЧЭННЮ ЭКСПАРТУ
Так, на ААТ «БВБА» Прэзідэнт даручыў знізіць сабекошт на 7-10 працэнтаў. «Працаваць трэба з сабекоштам, – сказаў ён. – Паводле маіх падлікаў, 7-10 працэнтаў сабекошту вы яшчэ павінны ўбраць».


Баранавіцкае прадпрыемства папрацавала ўжо над зніжэннем сабекошту. Тым не менш, кіраўнік дзяржавы даручыў прадумаць, за кошт чаго гэты паказчык будзе скарачацца і далей.


Яшчэ адно даручэнне Прэзідэнта датычылася нарошчвання экспарту. «Вы павінны больш прадаваць за межамі краіны, не ўпускаючы свой рынак», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка, нагадаўшы, што ў гэтым плане ён паставіў жорсткія задачы перад урадам.


«Мы не павінны купляць па імпарце тое, што выпускаем самі», – заявіў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што дапушчальны ўзровень імпарту на рынку 10 працэнтаў для таго, каб захаваць канкурэнцыю.


НАПРУЖЫЦЦА, КАБ ВЫСТАЯЦЬ У НЯПРОСТЫХ ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНЫХ УМОВАХ


Прэзідэнт падкрэсліў, што сітуацыя ў свеце вельмі цяжкая: мыльныя бурбалкі, якія былі надзьмуты ў сусветнай эканоміцы, пачынаюць лопацца, абвальваюцца фондавыя рынкі, дэвальвуюцца нацыянальныя валюты. «Гэта фінансавая вайна. Гэта ўжо эканамічная вайна, і нам у гэтай вайне трэба не перамагчы, мы нікога перамагаць не збіраемся, нам трэба не аддаць сваё, нам трэба выстаяць, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Таму напружвайцеся максімальна. Неабходна ў працоўных калектывах наколькі магчыма напружвацца і перажыць гэты час».


АБ’ЁМЫ БУДАЎНІЦТВА АРЭНДНАГА ЖЫЛЛЯ БУДУЦЬ ПАВЯЛІЧАНЫ


Аляксандру Лукашэнку было зададзена пытанне аб тым, ці захаваецца ў далейшым ільготнае крэдытаванне на будаўніцтва жылля і якія змяненні чакаюць беларусаў у гэтай сферы. Прэзідэнт падкрэсліў, што льготнае крэдытаванне захаваецца. «Будзе больш, значыць, больш дадзім грошай на крэдытаванне. Але сёння не да раскошы. Калі мы захаваем тыя аб’ёмы льготнага крэдытавання, што ёсць, – дзякуй богу», – сказаў кіраўнік дзяржавы.


У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што неабходна больш будаваць арэнднага жылля. «У гэтым напрамку рухаецца ўвесь свет», – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.


ПЫТАННЕ ПАВЫШЭННЯ ПЕНСІЙНАГА ЎЗРОСТУ Ў БЕЛАРУСІ НЕ СТАІЦЬ


«Мы наогул да гэтага пытання не падыходзілі. Я вам сумленна сказаў, што нам пенсійны ўзрост даўно трэба было павялічыць», – сказаў кіраўнік дзяржавы.


Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі невысокія пенсіі, паколькі на аднаго пенсіянера прыпадае вельмі мала працуючых грамадзян. «Гэта значыць, мы перагружаем сваіх дзяцей», – сказаў ён.


«Калі вы хочаце, каб у краіне было столькі пенсіянераў на столькі працуючых – калі ласка, але пенсія будзе меншая», – дадаў кіраўнік дзяржавы. «Таму мы пенсійнае пытанне не чапаем, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Маё меркаванне вы ведаеце. Але вы гэтага не хочаце».


Па матэрыялах БелТА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top