Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: -0 °Cясно

Новогодняя красавица украшает райцентр

Усё бліжэй адчуваецца дыханне Новага года. У чацвер на цэнтральнай плошчы гарпасёлка сваё месца заняла галоўная елка раёна – пухнатая, статная прыгажуня. Яе ўстаноўкай займаліся работнікі УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік".

Усё бліжэй адчуваецца дыханне Новага года. У чацвер на цэнтральнай плошчы гарпасёлка сваё месца заняла галоўная елка раёна – пухнатая, статная прыгажуня. Яе ўстаноўкай займаліся работнікі УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік». Як паведаміў рэдакцыі дырэктар прадпрыемства Ігар Георгіевіч Слівец, вышыня навагодняга дрэва складае 15 метраў. Расла зялёная прыгажуня на ўскраіне вёскі Шчукі. З гэтых мясцін святочную елачку прывозяць ужо другі раз.


Людзі, што спяшаліся па сваіх справах, на нейкі час спыняліся, каб паглядзець на дрэва. Чуўся нават шчаслівы дзіцячы смех. Ды і многія дарослыя былі ў захапленні.


Засталося цяпер толькі ўпрыгожыць елачку новай светадыёднай гірляндай, якая каштуе больш за 23 мільёна рублёў, і ў хуткім часе ўсё заззяе святочнымі агнямі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top