Такую назву мае выстава старажытных абразоў, прысвечаная вялікаму хрысціянскаму святу, якая дзейнічае ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Экспазіцыя ўключае розныя царкоўныя рэчы: кадзіла, свечкі, фрагменты падсвечнікаў. Але галоўная яе каштоўнасць – 24 святыя абразы канца ХVІІ–ХVІІІ стагоддзяў. Святыні ледзьве не былі вывезены за мяжу, але пільныя супрацоўнікі мытні гэтага не дапусцілі. Абразы засталіся на нашай зямлі, каб абараняць і даваць людзям надзею. Іх самабытная прыгажосць захапляе. У кожнага – свая цікавая гісторыя, вартая ўвагі і захаплення.
Вялікі абраз «Моление о чаше», які знаходзіцца ў цэнтры экспазіцыі, даў для выставы благачынны цэркваў Бешанковіцкай акругі іерэй Мікалай Кісель. Ёсць тут і «Богоматерь Троеручица», і «Александр Невский». Дарэчы, на аправе гэтага абраза элементы роспісу эмаллю захаваліся найбольш добра.
Наведаць музей, разгледзець абразы можа кожны чалавек. А яшчэ падзівіцца на цудоўна створаны макет Свята-Ільінскай царквы ў Бешанковічах. Прайсціся па зале, адчуць на сабе позірк, напоўнены спакоем. Ад яго святлее на душы і ўсё цяжкасці жыцця здаюцца вырашальнымі.
Выставу ўжо наведалі вучні сярэдніх школ №1 і №2 райцэнтра, а таксама ўдзельнікі абласнога семінара меліяратараў. Яна дзейнічае да канца студзеня. Прыходзьце, любуйцеся ўнікальнымі рэчамі. Не дайце святлу прайсці паўз вас.
Па лесвіцы ўверх, прыступка за прыступкай, ідзеш да гэтых святынь. А насустрач – адухоўлены, светлы лік пазірае са старажытнага абраза. Бачыць усё, не асуджае, не вінаваціць, толькі лагодна, добра ўсміхаецца… Прыходзьце, дакраніцеся да святыні. Тут вас чакаюць!