Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

Качество и красота — визитная карточка придвинских швей

Дзень за днём карпатліва працуюць умелыя рукі швей ТАА "БелльКо", што працуе ў раёне з 2008 года. З таго часу, як кажуць, шмат вады выцекла, а прадпрыемства жыве сваім жыццём, спецыялізуецца на пашыве трыкатажных вырабаў для нованароджаных і дзетак ясельнага ўзросту, радуе жыхароў якаснай і прыгожай прадукцыяй на любы густ. <P>

Дзень за днём карпатліва працуюць умелыя рукі швей ТАА «БелльКо», што працуе ў раёне з 2008 года. З таго часу, як кажуць, шмат вады выцекла, а прадпрыемства жыве сваім жыццём, спецыялізуецца на пашыве трыкатажных вырабаў для нованароджаных і дзетак ясельнага ўзросту, радуе жыхароў якаснай і прыгожай прадукцыяй на любы густ.


У другую нядзелю чэрвеня па ўсёй краіне традыцыйна адзначаецца Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці. Напярэдадні свята вырашыла завітаць на прадпрыемства, пацікавіцца, чым яно жыве сёння. Сустракаюць мяне ў вейным цэху ветліва, з усмешкай, хоць доўга размаўляць нам няма калі.


– Калектыў наш не надта вялікі, але моцны і дружны, – кажа намеснік дырэктара па вытворчасці Зінаіда Аляксандраўна Крэль, жанчына, якая працуе з самага пачатку дзейнасці прадпрыемства. – Усяго ў нас 32 работнікі, з іх 17 швей. З першага дня стварэння прадпрыемства працуюць майстар швейнага цэха Галіна Анатольеўна Хмызава, швеі Таццяна Вячаславаўна Бандарэнка, Ларыса Леанідаўна Кавалёнак, Ірына Пятроўна Карніловіч, Дар’я Аляксандраўна Молакава, Любоў Сяргееўна Чэпік і слесар-рамонтнік швейнага абсталявання Андрэй Анатольевіч Кашпараў, без якога наша праца была б немагчыма.


Прафесіяналы ў сваёй справе таксама – Раіса Мікалаеўна Атлякова, Святлана Анатольеўна Барбалат, Лёля Уладзіміраўна Белавус, Людміла Міхайлаўна Есіна, Тамара Леанідаўна Карась, Тамара Мікалаеўна Кулік, Алена Дзмітрыеўна Мацкевіч, Марыя Паўлаўна Шэдзька. Нашы жанчыны выконваюць нормы выпрацоўкі, шыюць старанна, у адпаведнасці з нарматыўнай дакументацыяй і патрабаваннямі тэхналагічнай дысцыпліны.


Прадпрыемства аказвае паслугі па пашыве трыкатажных вырабаў для ТАА «Белль Бимбо плюс». Нядаўна распрацавалі новую калекцыю розных вырабаў з экапалатна (100% бавоўны) для нованароджаных неданошаных дзетак.


– У нас шырокі асартымент тавараў для маленькіх моднікаў і модніц: камбінезоны, джэмперы, камплекты, сукенкі, – адзначае Зінаіда Аляксандраўна. – Мы прымяняем сучасныя віды апрацоўкі: вышыўку, аплікацыі, стразы і г. д. Гэта ўпрыгожвае вырабы, і яны карыстаюцца вялікім попытам. Зараз працуем над калекцыяй «Вясна-лета 2017 года». За І квартал бягучага года выраблена прадукцыі на 1 мільярд 149 мільёнаў рублёў, выпушчана 24 тысячы адзінак адзення. Згодна з планам на чэрвень, трэба пашыць 10 тысяч адзінак вырабаў. Будзем старацца зрабіць усё хутка і якасна. Сваім калегам і ўсім ветэранам лёгкай прамысловасці хачу пажадаць моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Няхай сэрцы будуць напоўнены радасцю, жаданні спаўняюцца, а праца заўсёды прыносіць задавальненне. Са святам!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top