Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

Спортландия прошла на Бешенковиччине

Адзін са спосабаў правесці свой вольны час з карысцю – паўдзельнічаць у спартыўна-аздараўленчых мерапрыемствах. Узяць вось, напрыклад, спартландыю. <P>

Адзін са спосабаў правесці свой вольны час з карысцю – паўдзельнічаць у спартыўна-аздараўленчых мерапрыемствах. Узяць вось, напрыклад, спартландыю.


Гэта не толькі спартыўныя спаборніцтвы, дзе кожны імкнецца паказаць сваю хуткасць, сілу, цягавітасць, але яшчэ і выпрабаванне, трэніроўка душэўных якасцей: узаемавыручкі, падтрымкі, добразычлівасці, цярпення, выхаванне арганізаванасці і адказнасці. А яшчэ гэта заўсёды яркія эмоцыі, весялосць, рызыка, жаданне перамагчы, згуртаванасць і многае іншае, што робіць наша жыццё больш насычаным і цікавым. Для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў гэта выдатная магчымасць і ацаніць свае сілы, і атрымаць новы стымул для далейшага ўдасканалення і працы над сабой. Спартландыя, якую так упадабалі наведвальнікі ТЦСАН, ужо стала традыцыяй.


Цёплым вераснёвым днём на гарадскім стадыёне сустрэліся дзве каманды выхаванцаў цэнтра – “Усмешка” і “Сонейка”. Удзел у спаборніцтве прымалі і валанцёры. Сярод іх маёр А. Л. Пухальскі і капітан А. А. Акімаў з ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў, а таксама Л. І. Тоўпенец з ДЮСШ, якая, дарэчы, і праводзіла спартландыю. Спаборнічалі весела і з запалам. Удзельнікі, хоць перажывалі і хваляваліся, усё ж адчувалі сябе шчаслівымі. Яны ганялі мячы, забівалі ў вароты галы і гэтак далей, падбадзёрваючы адзін аднаго і сапернікаў.


Ад душы балелі за абедзве каманды бацькі ўдзельнікаў, іншыя родныя, знаёмыя і работнікі ТЦСАН. Кожная каманда імкнулася да фінішу з аднолькавай стараннасцю, вартай узнагароды. Але перамагла ўсё ж такі дружба і ўсе ўдзельнікі спартландыі атрымалі падарункі ад ФСК “Дзвіна”.


Так, спартыўныя спаборніцтвы закончыліся, пакінуўшы пасля сябе прыемны ўспамін. Засталося і яшчэ штосьці надзвычай важнае – пачуццё каманднага духу. Яно ўсіх аб’яднала ў сапраўдную вялікую сям’ю, дзе кожны адчувае сябе шчаслівым, важным, патрэбным, спартыўным, творчым…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top