Шаноўныя медыцынскія работнікі і ветэраны аховы здароўя раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Здароўе грамадзян заўсёды было і застаецца вялікай каштоўнасцю любой нацыі. Вы прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай справе – заўсёды быць на варце здароўя, лячыць людзей і вяртаць да жыцця. Ваша прафесія – гэта штодзённы подзвіг, які патрабуе бязмежнай дабрыні, чуласці і міласэрнасці.
У любы момант вы гатовы прыйсці на дапамогу, дзеліцеся душэўным цяплом і ўвагай, праяўляеце спагаду да чужога болю. Вынік гэтай нялёгкай працы – пастаянны рост якасці медыцынскага абслугоўвання, прафілактыка і аднаўленне здароўя жыхароў Бешанковіччыны.
Ад усёй душы жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, міру і дабрабыту, поспехаў і новых дасягненняў у гэтай нялёгкай працы!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.