Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

Свитинские труженики уверены в завтрашнем дне

Калі на вуліцы спёка і няма дажджу, для сельгасвытворцаў дарагі кожны дзень, кожная гадзіна. У такі час усе ў полі: і механізатары, і аграномы, і кіраўнікі. Касавіца ідзе сваім парадкам. <P>

Калі на вуліцы спёка і няма дажджу, для сельгасвытворцаў дарагі кожны дзень, кожная гадзіна. У такі час усе ў полі: і механізатары, і аграномы, і кіраўнікі. Касавіца ідзе сваім парадкам.


На мінулым тыдні завіталі на палеткі, дзе шчыруюць свіцінцы. Вось і Люд- мілу Пятроўну Мамойка, дырэктара філіяла «Свіціна-ВМК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», не застанеш у кабінеце, яна заўсёды побач са сваімі працаўнікамі. На полі – духмяна, прыпякае сонца, падсыхае сена. Трава вырасла добрая, густая, так што свіцінскія працаўнікі ўпэўнены, што будуць з кармамі. Па дадзеных на 30 чэрвеня, тут было нарыхтавана 140 тон сена і 3855 тон сенажу, што складае 10,85 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву, у той час, як у сярэднім па раёне гэты паказчык складаў 6,45 цэнтнера.


– Гэта менавіта тыя віды кармоў, ад якасці якіх залежыць малочная прадукцыйнасць жывёлы. Пытанне вытворчасці кармоў для жывёлаводаў сельгаспрадпрыемства – адно з галоўных, – кажа кіраўнік.


Трактары з касілкамі бачныя здалёк. Ідуць на прыстойнай хуткасці, наш «УАЗ» па прасёлкавай дарозе не адразу і дагнаў іх. За штурваламі – Валерый Іванавіч Барадаўка на «МТЗ-1221» з «КДН-2,6», Анатоль Уладзіміравіч Асташонак на «УЭС-2-250» з «КПР-9» і Юрый Аляксеевіч Любачка на «МТЗ-3022» з «Silvercut-900», які дагэтуль быў заняты на адвозцы зялёнай масы.


– Паколькі Юрый Аляксеевіч – адзін з лепшых механізатараў, то новенькую касілку з дзевяціметровым захватам даручылі менавіта яму, – з павагай расказвае пра важкі ўдзел у касавіцы вопытных майстроў сваёй справы Людміла Пятроўна. – Сваімі працаўнікамі я ганаруся. Такіх яшчэ пашукаць трэба! Дзякуй ім за тое, што любяць зямлю. Яны цудоўныя бацькі ды і ўвогуле добрыя людзі.


– Як працуецца з новай тэхнікай? – пытаюся ў механізатара.


– Добра. Хоць сёння толькі першы дзень, бо ўчора вечарам наладзілі, але ўжо крыху прызвычаіўся, – адказвае мужчына. – Толькі каменьчыкаў крыху баіцца. Як трапіць каторы, дык моцна грыміць тады.


Чацвёртым на касьбе (падкос пашы) працуе Аляксей Васільевіч Жураўка на «МТЗ-82» з «АС-1». На «КВК-800» заняты Сяргей Іванавіч Каралёў, зграбаюць зялёную масу на «МТЗ-82» з «ГВ-6,2» Вячаслаў Аляксандравіч Шафіраў і з новымі граблямі «СТАR-600» (Славенія) Арцём Міхайлавіч Шматэнка на «МТЗ-82». Адвозяць «зялёнку» Анатоль Аляксандравіч Мачыха на «МТЗ-2822» і Фёдар Фёдаравіч Заяц на «МТЗ-3022» з «ПС-45», Дзяніс Аляксандравіч Арлоўскі на «МТЗ-1221» з «ПСТ-12» і Пётр Уладзіміравіч Казлоў на «МТЗ-1221» з «ПСТ-9». На момант гутаркі на адвозцы шчыраваў яшчэ і Мікалай Віктаравіч Шут на «МАЗе».


Прычэпы напаўняюцца хутка, за 10-15 хвілін. Аднак колькасць зробленага за дзень залежыць не толькі ад старання працаўнікоў, але яшчэ і ад ураджайнасці травы. Ад камбайна адвозяць зялёную масу трактары і «МАЗ». Пакуль адзін загружае свой «МТЗ», другі павёз «зялёнку» да сянажнай траншэі (чацвёртую закладваюць). Тут ужо яшчэ адзін працаўнік едзе да поля з пустым прычэпам, чакае сваёй чаргі на загрузку. Некалькі хвілін – і ён пад’язджае да камбайна. І такі няспынны кругаварот тэхнікі цэлы дзень.


На трамбоўцы заняты Іван Аляксеевіч Чачанец і яго «Амкадор-352», Юрый Рыгоравіч Галай на «МТЗ-3022» і Сяргей Віктаравіч Шчука на «Амкадоры-342». Прэсаваннем займаюцца на «МТЗ-82» з «ПРФ-180» Вячаслаў Васільевіч Дуран, на «МТЗ-1523» з «ПП-1250» Віктар Мікалаевіч Дарожка.


Свіцінцы шчыруюць не пакладаючы рук. Лугавыя травы – галоўная апора і надзея паспяховай нарыхтоўкі кармоў. Таму жадаем рупліўцам паспяховага працоўнага дня. Дарэчы, абед працаўнікам прывозяць у поле своечасова, два разы ў дзень, ежа заўсёды гарачая. Гэта дадае сілы і механізатары стараюцца ўдвая больш. Аднак самую аб’ектыўную ацэнку зробленаму паставіць, канешне, перыяд стойлавага ўтрымання жывёлы, надоі і прывагі статка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top