Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

Хлеборобам Бешенковиччины трудолюбия не занимать

Надвор'е – фактар галоўны, але не ключавы. Многае залежыць ад людскога стаўлення да зямлі-карміцелькі. Працаўнікі УП "Вядзерава", як і ўсе іншыя сельгасвытворцы, не могуць абыякава глядзець на залатое мора. З нецярпеннем чакалі, калі надыдзе час і пакліча хлебнае поле іх магутныя агракараблі… <P>

Кіпіць праца на хлебнай ніве. Імкліва. Надзейна. Штодзённа. Жніво для працаўнікоў вёскі – час сур’ёзных заробкаў. Таму, усведамляючы сваю значнасць і ступень даверу, і не змяншаюць яны тэмпы ў працы. Вядома, на душы цяжка і трывожна, але цяжкасці загартоўваюць. Надвор’е – фактар галоўны, але не ключавы. Многае залежыць ад людскога стаўлення да зямлі-карміцелькі. Працаўнікі УП «Вядзерава», як і ўсе іншыя сельгасвытворцы, не могуць абыякава глядзець на залатое мора. З нецярпеннем чакалі, калі надыдзе час і пакліча хлебнае поле іх магутныя агракараблі…


Вядзераўскія рупліўцы кіруюцца прынцыпам: не той хлеб, што на палях, а той, што ў засеках, таму і спяшаюцца ўбраць ураджай, не страціўшы ніводнага зярнятка. Яны дакладна ведаюць, што ў гэтай справе галоўнае – укладваць душу, тады і вынік будзе. Аднак які, пакажа час і надвор’е. У сельгаспрадпрыемстве на хлебнай ніве працуюць шэсць «КЗС-1218», за штурваламі якіх добрасумленныя, адказныя і працавітыя людзі, што не першы год прысвячаюць ёй працоўныя подзвігі – Уладзімір Іванавіч Семянькоў-старэйшы і Уладзімір Іванавіч Семянькоў-малодшы, Іван Уладзіміравіч і Яўген Іванавіч (бацька і сын) Лявоненкі, Леанід Фёдаравіч Іваноў і Аляксей Ігаравіч Дзенісенка. Наконт сваіх жалезных сяброў кажуць адно: машыны не першы год у працы, надзейныя. Але адзначаюць, што многае залежыць ад якаснай падрыхтоўкі сельгастэхнікі да гарачага сезону. Паводле дадзеных на канец тыдня, тут убралі ўжо 78,8% плошчаў, намалацілі 2971 тону збожжа.


– Сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы складае 29,3 ц/га, адказнасць і працавітасць земляробаў даюць падставу спадзявацца, што гэта не канчатковы вынік уборачнай, – адзначае галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Фёдаравіч Краўчанка. – Упэўнены, што з уборкай мы справімся без аўралаў. Дзяржзаказ па азімым жыце выканалі поўнасцю – 80 тон, па азімай пшаніцы – напалову (усяго трэба 470 тон), але сёння, спадзяёмся, закрыем усё.


Падчас жніва прадукцыйнасць шмат у чым залежыць ад зладжанай працы механізатараў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Зладжана працуюць за штурваламі «МАЗаў» Уладзімір Леанідавіч Сазонаў, Ігар Мікалаевіч Быкоўскі, Іван Іванавіч Семянькоў, Аляксандр Аляксандравіч Смычкоў. Важкі ўклад у агульную справу ідзе на збожжасушыльным комплексе ў аг. Астроўна, дзе шчыруюць Аляксандр Васільевіч Сухвал, Валерый Уладзіміравіч Семянькоў і Валерый Анатольевіч Шыбека, а ў Вядзераве на перасоўнай італьянскай устаноўцы рупяцца бацька і сын Руслан Міхайлавіч і Уладзіслаў Русланавіч Ярмоленкі.


На хлебнае поле завіталі разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК В. М. Долгім. Вячаслаў Міхайлавіч уручыў вымпел лідара жніва У. І. Семянькову-малодшаму. Павіншавалі хлебаробаў, пажадалі добрага ўраджаю, пацікавіліся, з якім настроем вядуць уборачную кампанію.


– Усе сабраны па-баявому, настрой цудоўны, бо да працы нам не прывыкаць. Колас добры, таму і працуецца з задавальненнем, ніхто не стаіць на месцы, – тлумачыць Сяргей Фёдаравіч. – Сакрэт наш просты: працаваць так, каб не было сорамна перад самім сабой, каб ганарыліся родныя людзі, бацькі, сябры і дзеці.


…Шчыруюць працаўнікі: жнуць, загружаюць свае «МАЗы», сушаць залатое збожжа. Справа ладзіцца (за дзень механізатар можа зрабіць да 10 і больш рэйсаў). Цяпер галоўнае ўжо – акуратнасць і дакладнасць. Не прыспешыш, бо збожжа трэба давезці без страт. Гудзе паветра… Хвалюецца мора… Кіпіць праца… Радуюцца механізатары і ўсё ў іх атрымаецца!..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top