Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпеременная облачность

Отпраздновали 100-летие Великого Октября

Усё далей аддаляемся мы ад той гістарычнай эпохі, калі залп крэйсера "Аўрора" ў кастрычніку 1917 года абвясціў пра тое, што пачалася новая эра ў жыцці ўсяго чалавецтва. Захаванне ў Беларусі ў адрозненне ад многіх іншых краін былога СССР 7 лістапада ў якасці дзяржаўнага свята – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі – сведчанне таго, што мінулае забываць нельга. <P>

Усё далей аддаляемся мы ад той гістарычнай эпохі, калі залп крэйсера «Аўрора» ў кастрычніку 1917 года абвясціў пра тое, што пачалася новая эра ў жыцці ўсяго чалавецтва. Захаванне ў Беларусі ў адрозненне ад многіх іншых краін былога СССР 7 лістапада ў якасці дзяржаўнага свята – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі – сведчанне таго, што мінулае забываць нельга.


100-годдзе Вялікага Кастрычніка адсвяткавалі і ў Бешанковічах. Урачыстасць пачалася на цэнтральнай плошчы гарпасёлка, дзе сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, райсавета ветэранаў, кіраўніцтва раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, РГА «Белая Русь», працоўных калектываў і ўсклалі вянкі да помніка правадыру сусветнага пралетарыята, галоўнаму арганізатару і кіраўніку Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года У. І. Леніну, а затым перамясцілася ў раённы Цэнтр культуры.


Падчас урачыстага сходу да землякоў звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў:


– Беларусь сёння – незалежная, самадастатковая дзяржава, якая па праве можа ганарыцца сваім народам, дасягненнямі і палітыкай, якая праводзіцца ў краіне: сацыяльна арыентаванай эканомікай, бясплатнай адукацыяй і медыцынай, мірным небам над галавой – тымі заваёвамі, якія сёння трэба шанаваць і памнажаць, – адзначыў у сваім выступленні Генадзь Міхайлавіч. – Ад імя райсавета дэпутатаў і райвыканкама віншую ўсіх з юбілеем Вялікага Кастрычніка. Здароўя вам, шаноўныя землякі, міру і дабрабыту!


Да віншаванняў далучылася і сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Л. Д. Грыгаровіч. Любові Дзмітрыеўне выпала ганаровая місія ўручыць граматы Віцебскага абкама КПБ за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі са 100-годдзем з Дня Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Канстанціну Карпавічу Вялічку, Івану Іосіфавічу Захарчанку і Мікалаю Апанасавічу Лабкову. Такой жа ўзнагароды ўдастоена і сама Л. Д. Грыгаровіч. Прыемна, што сярод ганаровых гасцей на свяце прысутнічалі кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі Мікалай Якаўлевіч Мядзюшка з в. Фролкавічы і Аляксей Дзмітрыевіч Сінкевіч з в. Холм.


Працягам урачыстасці стаў святочны канцэрт «Лёс і Радзіма адзіныя». Гледачы акунуліся ў атмасферу даўно мінулых дзён і цёпла сустракалі «Варшавянку» ў выкананні ансамбля барабаншчыц, папуры на тэмы Грамадзянскай вайны ад ансамблевай групы народнага аркестра народных інструментаў, «Песню пра маленькага трубача» у выкананні яго салісткі Вольгі Сергіенкі і «Хлеб усяму галава» ў выкананні народнага хору РЦК. Парадавалі выступленні гурта «Гарошыны», танга ў выкананні Валянціны Жукавай і Юліі Максімовіч. Апладысментамі гледачы сустракалі і праводзілі народны клуб «Ветэран», дзіцячы ўзорны ансамбль фольк-стыль «Званіца», салістак Ірыну Паўлоўскую і Кацярыну Белавус.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top