Для народнага ансамбля народнай песні «Весялуха», якім кіруе Ірына Паўлоўская, гэты год выдаўся багатым на падзеі. Літаральна на пачатку чэрвеня калектыў вярнуўся з Гродна, дзе прыняў удзел у XII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, а ўжо праз тыдзень яго запрасілі на тэлеперадачу «Вячэрні Віцебск». Самадзейныя артысты з радасцю падзяліліся сакрэтамі свайго поспеху і планамі на будучыню.
Разам з «Весялухай» гасцямі тэлеперадачы сталі дырэктар раённага Дома рамёстваў Алеся Іванаўна Аўчыннікава з прэзентацыяй вырабаў «Роспіс па шкле» і Андрэй Віктаравіч Трубецкі, які прывёз у студыю невялікую калекцыю экспанатаў са свайго музея інструментаў «Ад неаліту да сучаснасці».
Прыемна, што нашы землякі становяцца вядомымі не толькі ў раёне, але і за яго межамі.